Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 139 человек

X Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня"

Дата: 18 июня в 15:03
101 просмотр

Узорны фальклорны калектыў "Знічка" 21-24 чэрвеня прыме ўдзел ў X Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва "Берагіня".

Праграма “ХАРЭАГРАФІЧНАЕ МАСТАЦТВА”

Намінацыя “Карагод”:

 “Ой, што гэта за вярба”. Веснавы карагод. Запісаны ў 2007 годзе ад Вышынскай Тамары Канстанцінаўны жыхаркі в. Шпакоўшчына Полацкага раёна, 1935 г.н. Выконвае гурт.

Намінацыя “Традыцыйны танец”:

 “Лявоніха” (на 6 пар). Танец запісаны ў 2007 годзе ад Каланды Яўгеніі Мікалаеўны жыхаркі в. Палата Полацкага раёна, 1935 г.н.

Намінацыя “Кадрыля”:

Парна- гуртавы шматфігурны танец. Запісаны ў 2007 годзе ад Каланды Яўгеніі Мікалаеўны жыхаркі в. Палата Полацкага раёна, 1935 г.н. Выконвае гурт.

Намінацыя “Гуртавая імправізацыя”: Танец “Камар”

Запісана ў 2008 годзе, в. Варонічы Полацкага раёна Віцебскай вобласці, ад Жарнасека Пятра Данілавіча, 1939 г.н.

Намінацыя “Полька”: Танец “Полька Палатоўская”

Запісана ў 2007 годзе, в. Палата Полацкага раёна Віцебскай вобласці,  ад Каланда Яўгеніі Мікалаеўны, 1935 г.н.

Конкурс харэаграфічнай імправізацыі (салісты) “Барыня”.

 Намінацыі:  “Чобаты”   выконвае  Радзіонаў Дзмітрый (8 клас);

  •   выконвае В’юннік Анастасія (8 клас);

Праграма “МУЗЫЧНАЕ МАСТАЦТВА”

Праект “Інструментальнае выканальніцтва”

Намінацыя “Ансамблевае выканальніцтва”:

“Прыпевачная полька”. Запісана ў 2007 годзе ад Батура Уладзіміра Іосіфавіча жыхара в. Палата Полацкага раёна, 1954 г.н. Выконвае інструментальная група (цымбалы, дуда, ухваты, гармонік, трашчоткі, барабан, скрыпка, бубен).

Намінацыя “Траіста музыка”:

“Мазурка”, танцавальны найгрыш. Запісаны ў 2013 годзе ад Жарнасека Пятра Данілавіча жыхара в. Палата Полацкага раёна, 1937 г.н.

Выконваюць: Васіленка Ксенія (цымбалы), Кеда Аляксей (дуда), Цыганок Вікторыя (бубен).

Намінацыя “Дуэт”:

“Шыбар”. Запісаны ў 2008 годзе ад Таламея Мікалая Іосіфавіча жыхара в. Блізніца Полацкага раёна, 1942 г.н.

Выконваюць: Васіленка Ксенія (цымбалы), Кеда Аляксей (дуда)

Праект “Песенная творчасць”

Намінацыя “Ансамблевыя спевы” (дзяўчаты) “Гаварыло ядраное жыта”. Жніўная песня. Запісана ў 2007 годзе ад Пісюковай Веры Уладзіміраўны жыхаркі в. Багатырскае Полацкага раёна, 1935 г.н.

Намінацыя “Ансамблевыя спевы” (хлопцы) “Рэкруцкая песня”

Запісана ў 2007 годзе, в. Шпакоўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці, ад Вышынскай Тамары Канстанцінаўны, 1935 г.н.

Намінацыя “Ансамблевыя спевы мяшаным складам”: “Барада”

Запісана ў 2001 годзе, в. Багатырскае Полацкага раёна Віцебскай вобласці, ад Пісюковай Веры Уладзіміраўны, 1935 г.н.

Выконвае гурт.

Праект “Сольнае выканальніцтва”

Намінацыя “Песня абрадавая”:

ВыканаўцаПятрова Дар’я .

“Блаславі маці”. Вясенняя песня”. Запісана ў 2007 годзе ад Пісюковай Веры Уладзіміраўны жыхаркі в. Багатырскае Полацкага раёна, 1935 г.н.

Намінацыя “Найгрыш з прыпеўкамі”

Выканаўца - Пятрова Дар’я. Запісана ў 2010 годзе ад Прохарава Анатоля Арцемавіча жыхара в. Палата  Полацкага раёна, 1947 г.н.

Конкурс апавядальнікаў народнай прозы “Несцерка” Катэгорыя А. Намінацыі:

Казка “Пчала і муха” запісана ў 2008 годзе, в. Палата, Полацкага раёна, Віцебскай вобласці, ад Качарагінай Людмілы Аляксееўны, 1944 г.н., выконвае Пятрова Дар’я

“Лічылка” выконвае Пятрова Дар’я

“Хуткамоўка” выконвае Пятрова Дар’я

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.