Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 50 человек
Официальное наименование:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Палатоўская дзіцячы сад- сярэдняя школа Полацкага раёна"
Тип УО:
Учреждение общего среднего образования
Населенный пункт:
аг. Полота
Адрес:
211429, аг.Палата, ул.Цэнтральная, д.30
Телефоны:
8 (0214) 47 90 45 (Дырэктар)
8 (0214) 47 90 68 (Завуч, настаўніцкая)
E-mail:
chazenia@mail.ru

На тэрыторыі сучаснай вёскі Палата   першая школа была адкрыта ў 1924 годзе і называлася Барсучынскай. Гэта была пачатковая дзвюхкамплектная школа. Першымі настаўнікамі гэтай школы былі Сігава Галіна Аляксандраўна і Пінчук Галіна Аляксееўна.

У 1937-38 вучэбным годзе школа стала трохкамплектнай, у 1938-39 вучэбным годзе мела ўжо чатыры камплекты. У школе працавалі настаўнікі: Шчэрба Феня Іванаўна, Шалкова Ніна Паўлаўна, Ясюк Сіма Аляксандраўна.

Мірнае жыццё жыхароў вёскі было парушана  вайною ў 1941 годзе. Школа была зачынена. І толькі ў снежні 1944 года пачала працаваць Луггасаўская дзвюхкамплектная пачатковая школа. Загадчыцай назначана Зуева Ніна Захараўна.                         

У 1948-1949 годзе школа стала трохкамплектнай. У школе працавалі Шчэрба Феня Іванаўна, Барысава Марыя Іванаўна, Жук І., Карнілаў Уладзімір Іванавіч.

У 1949-50 годзе ў школе быў адкрыты чацверты камплект. Дырэктарам школы прызначаны Карнілаў Уладзімір Іванавіч. Мальгіна Ніна Міхайлаўна вяла ўрокі беларускай, рускай і нямецкай моў.

У 1951-52 школа мела 6, а ў 1952-53 г.  - 7 камплектаў. У 1952-1953 г. настаўнікам матэматыкі прызначаны быў Рудакоў Васілій Карпавіч, настаўніцай рускай  мовы Гарбценка Ірына Сцяпанаўна.

У 1950 годзе стала настаўнічаць Казлова Надзея Яфімаўна. З 1951 па 1955 гады  Надзея Яфімаўна працавала  дырэктарам школы.

З 1955 года па 1988 год  дырэктарам Палатоўскай васьмігадовай, а потым і сярэдняй (з 1977 года) школы працаваў Рудакоў Васілій Карпавіч.

         З 1988 па 1996 г. – дырэктар Літвінаў Міхаіл Уладзіміравіч.

         З 1996 па 2014г. – дырэктар Баева Ядвіга Іванаўна.

         З 2014 па ц.ч. – дырэктар Васіленка Таццяна Міхайлаўна.

   У 2000 годзе рашэннем Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы да сустрэчы трэцяга тысячагоддзя і святкавання 2000-годдзя хрысціянства  ўстанова адукацыі ўзнагароджана Памятным знакам “2000 год хрысціянству”. Пасведчанне № 811 ад 22 снежня 2000 г. (Старшыня Нацыянальнага аргкамітэта Прэм’ер-міністр РБ У.В.Ярмошын).

     26 лютага 2001 года адкрыты музей каляндарна-абрадавых традыцый беларусаў, які з’яўляецца лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музееў.

     З 2001 года ва ўстанове адукацыі рэалізуецца сацыяльна- педагагічны (творчы) праект “Этнашкола”

У 2004 годзе ўстанове адукацыі ўпраўленнем адукацыі Віцебскага аблвыканкама прысвоена ганаровае званне “Узорная беларускамоўная навучальная ўстанова ”.

У 2004 годзе быў створаны фальклорны калектыў “Знічка”, які стаў папулярны не толькі в раёне, але і ў вобласці  і рэспубліцы. У 2012 годзе ўзорны фальклорны калектыў “Знічка” ўзнагароджаны Дыпломам ЮНЕСКА за захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

     У 2012 годзе калектыў установы адукацыі начале з дырэктарам Я.І.Баевай занесены ў Вялікую Міжнародную Энцыклапедыю “Лучшие люди” ў намінацыі “Адукацыя” за высокае прафесіянальнае майстэрства і самааданную працу на карысць Беларусі.

16 ноября 2017 года Всемирный День некурения.

Учи.ру — это онлайн-платформа, где ученики изучают школьные предметы в интерактивной форме.

Новый этап социального проекта "Чытаем па-беларуску з velcom" стартовал 11 октября

Седьмой день ноября — выходной для всех, а вот праздник далеко не общий. Для поколения next эта дата — праздник вообще чужой...

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.